Пераможцаў узнагародзілі ў Маладзечанскім аддзеле ДАІ у аўторак, 25 лютага.

Раённая алімпіяда па ПДР сярод навучальных устаноў раёна адбылася 10 лютага.

Удзельнічалі вучні 5-7 класаў. Найлепшы вынік паказалі вучні Палачанскай школы, якія занялі першае месца. Крыху не дацягнулі прадстаўнікі СШ №9 і Алёхнавіцкай школы.

Сярод вучняў пераможцамі сталі вучань 5 класа Палачанскай школы Міхаіл Фалей, шасцікласнік СШ №14 Дзяніс Сянько і вучань 7 класа з Палачанаў Антон Лапата.