Кіроўца ехаў з лецішча разам з сабакам.

Здарэнне адбылося вечарам у пятніцу, 28 лютага каля вёскі Белькішкі Астравецкага раёна.

«Сітраэн» незразумела чаму выехаў на паласу сустрэчнага руху, па якой ехаў «МАЗ».

Кіроўца грузавіка, як убачыў, што легкавушка цягне яго ўбок, браў правей. Пры гэтым ён рызыкаваў апынуцца ў глыбокім кювеце, ўдакладняе gaigrodno.by.

Сутыкненне адбылося на прамым участку з сухім дарожным пакрыццём.

Кіроўцу «Сітраэна», які ехаў з лецішча з сабакам, давялося выразаць з машыны. Пасля шпіталізацыі прыкладна праз чатыры гадзіны пасля аварыі ў бальніцы загінуў.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Вадзім Савіцкі.