1 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся “круглы стол” на тэму “Тарас Шаўчэнка і ўплыў яго творчасці на духоўны свет славянскіх народаў”. Удзельнікаў павіталі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, кіраўнік Таварыства друж­бы “Беларусь-Укра­і­на”, прафесар, доктар педагагічных навук Раман Матульскі і Пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежэль.

На святочным мерапрыемстве былі і прадстаўнікі таварыства ўкраінцаў “Краяны” − старшыня Леанід Лысакабылка, сябры Во­льга Жарская і Дзмі­тры Рудых.

Леанід Лысакабылка ў сваім выступленні распавёў пра аўтабіяграфію пісьменніка і яго карот­кае жыццё − 47 год. Ра­с­­казаў і пра асабісты лёс. У апошнія гады ён быў самотны, нежанаты. Напрыканцы выступлення зачытаў верш “Якби з ким сісти хліба з’їсти”.

Саветнік па культуры Пасольства Украіны Васіль Бондар і кіраўнік маладзечанскага таварыства ўкраінцаў “Краяны” Леанід Лысакабылка.

Саветнік па культуры Пасольства Украіны Васіль Бондар і кіраўнік маладзечанскага таварыства ўкраінцаў “Краяны” Леанід Лысакабылка.

Прафесар доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша прааналізаваў пасланне Тараса Шаўчэнкі “І мёртвым, і жывым, і ненароджаным землякам маім на Украіне і не на Украіне”. Дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар распавёў пра Тараса Шаўчэнку і Эдварда Жэлігоўскага як пра сыноў двух славянскіх народаў.

Прагучалі і іншыя выступленні. Даследчыкі выступалі з тэмамі па аналізе творчасці пісьменніка, праводзілі паралелі яго з беларускімі мастакамі слова.

Школьнікі малявалі ў памяць Шаўчэнкі

У гонар 200-годдзя пісьменніка праводзіцца конкурс дзіцячага малюнка. У ім прымаюць удзел таварыства “Краяны” і Маладзечанская мастацкая школа, якія даслалі дзесяць работ. Ад 25 лютага да 5 сакавіка яны выстаўляюцца ў Мінскім Палацы мола­дзі.

5 сакавіка падвядуць вынікі конкурсу і ўзнагародзяць пераможцаў. Пра вынікі “РГ” паведаміць у адным з наступных нумароў.