У суботу, 1 сакавіка, праходзіў дванаццаты турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд на прызы дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Надзея”.

Прыняло ўдзел сем каманд, на першым этапе іх падзялілі на дзве падгрупы. У фінальную частку выйшлі чатыры каманды.

Перамагла каманда Людвіноўскага сельсавета, на другім месцы – Энергазбыт, на трэцім – Вілейская ЖКГ, чацвёртым – цэнтра  “Надзея”.

Каманды ўзнагародзілі дыпломамі, медалямі, грашовымі прызамі, а каманду- пераможцу – яшчэ і пераходным кубкам.

Таксама былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі гульцы ў асобных намінацыях: самы карысны гулец – Сяргей Чараповіч (каманда Людвіноўскага сельсавета),  лепшы гулец – Юры Ёрш (Энергазбыт), лепшы абаронца – Уладзімір Балаш (Вілейская ЖКГ), самы дасведчаны гулец – Уладзімір Аляксееў (ДРАЦ “Надзея”).

Аляксандр ВАЙДА.

Фота з сайта sport.mos.ru