Ад 1 сакавіка раён электрычных сетак Астраўца ўзначальвае новы кіраўнік.

Пасля таго, як Альфрэд Калеснік, які на працягу многіх гадоў узначальваў Астравецкі РЭС, пайшоў на заслужаны адпачынак, дырэктарам гэтага прадпрыемства прызначаны яго сын – Алег Калеснік.

Алег Альфрэдавіч нарадзіўся 24 ліпеня 1971 года. Закончыў энергетычны тэхнікум, затым – энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Уся працоўная дзейнасць новапрызначанага кіраўніка прайшла на прадпрыемстве, якое ён зараз узначаліў. Пачынаў працаваць электраманцёрам, затым быў дыспетчарам, начальнікам дыспетчарскай службы, намеснікам галоўнага інжынера.

Зараз у Алега Альфрэдавіча ёсць магчымасць не толькі прадоўжыць справу бацькі, але і вывесці яе на новы сучасны ўзровень з улікам тых перспектыў, што адкрываюцца перад Астраўцом у сувязі з будаўніцтвам на тэрыторыі раёна атамнай электрастанцыі. Пажадаем яму поспехаў у родным калектыве, але на новай пасадзе.