Шостага сакавіка, напярэдадні Дня Жанчын, у гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод.

− Ордэнамі Маці ўзнагародзілі 17 шматдзетных маці Мінскай вобласці. Трое з іх – з Маладзечаншчыны.

Таццяна Арцішэўская нарадзіла і выхавала семярых дзяцей, Зоя Канановіч – мама шасцярых дзяцей і Марына Рындзевіч – мама пяцярых дзяцей, − расказала “Рэгіянальнай газеце” Марыя Саўчык, загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Маладзечанскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Упершыню ордэнам Маці ўзнагародзілі 14 кастрычніка 1996 года. Тады ўзнагароды атрымалі 124 беларускія жанчыны. Ад гэтай даты ў Беларусі пачынае адзначацца Дзень Маці. 

Сёлета ўзнагародзілі 89 шматдзетных мам краіны.