Дзевяцікласнік гімназіі-інтэрната райцэнтра Дзяніс Марач узнагароджаны дыпломам другой ступені 25 рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных прац навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Праходзіў ён у Мінску 25-26 лютага. Удзельнічалі ў конкурсе больш за сотню навучэнцаў з усёй Беларусі, паступіла на яго 87 навукова-даследчых прац.

Адзначаны Дзяніс за працу “Ацэнка экалагічнага стану рэк, прыдатных для нерасту прахадных ласасёвых рыб у Беларусі”.

Гэта не першы поспех гімназіста. Вызначаўся Дзяніс Марач і ў леташнім падобным конкурсе (тады ён удзельнічаў разам з Аленай Грыгалёнак). Яны  атрымалі дыплом трэцяй ступені за працу, у якой вывучалі раку Дробня.

Алесь ВЫСОЦКІ. 

Фота з сайта ptushki.org