Сёлета  зіма  здалася ў лютым і, верагодна, паводку не будзе. Але вясной заўсёды ўздымаецца ўзровень грунтовых вод.

Пры падтапленні выграбаў, каналізацыйных калодзежаў, участкаў каля прыбiральняў вада забруджваецца  небяспечнымі мікробамі і энтэравірусамі.

 Неабходна памятаць, што ваду ў веснавы перыяд, нават з уласнай студні, трэба абавязкова кіпяціць! Сілкуецца сту­дня грунтовай вадой цi верхаводкай. Якасць такой вады не гарантаваная, хаця можа мець добры смак. Гатаваць ваду трэба вясной для прафілактыкі інфекцыйных захворванняў: энтэравірусныя інфекцыі, жаўтуха, крываўка. Перадавацца гэтыя хваробы і праз ваду.

Падчас паводкі варта гатаваць і вадаправодную ваду для піцця. У гэты перыяд могуць падтапляцца не толькі студнi, але і падземныя павільёны артэзіянскіх свідравін, назіральных водаправодных калодзежаў. Калі няма ціску ў вадаправодзе (пад час аварый) − талыя воды могуць падсмоктвацца ў размеркавальную сетку праз затворную арматуру.

Уласнікам вадаправодаў раім  ў час паводкі весці больш дбайнае тэхнічнае абслугоўванне водаправодных збудаванняў, узмацніць ведамасны кантроль за якасцю вадаправоднай вады.

Сачыце за якасцю вады

Якасць вады са сваёй студні або свідравіны можна ў лабараторыі Маладзечанскага занальнага ЦГЭ  па дагаворы.

Калі студнi падтапляюць талыя воды, ці ў іх змяняецца якасць смаку ці колеру, варта піць бутыляваную ваду гарантаванай якасці цi вадаправодную, або кіпяціць калодежную ваду
15 хвілін.

Пасля заканчэння паводкі, калi ўзровень грунтовых вод спадзе, варта ачысціць і зрабіць дэзынфекцыю студні.   Для гэтага калодзежу дастаткова некалькiх  таблетак “Аазіс” ці “Акватабс”, якія маюць дэзінфіцыруючы эфект. Колькасць таблетак залежыць ад аб’ёму вады ў студні. На адну запоўненую трубу дастакова адной таблеткі.

Уласнікі калодзежаў нясуць асабістую адказнасць за якасць вады і ўтрыманне калодзежа, сваечасовы штоговы рамонт і ачыстку  паводле патрабаванняў санітарных правілаў, норм і гігіенічных нарматываў.

Даведка “РГ”. Энтэравірус −вірус, які трапляе ў арганізм праз страўнікава-кішачны тракт.