Завяршыўся першы тур конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Мінскай вобласці”. Яго удзельнікамі сталі 145 педагогаў з усіх рэгіёнаў, паведамляе 4 сакавіка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Журы вывучыла конкурсныя матэрыялы і вызначыла педагогаў, якія працягнуць прафесійнае спаборніцтва ў другім туры. У кожнай з пяці намінацый засталося па чатыры або пяць чалавек.

Сярод іх наступныя прадстаўнікі нашага рэгіёна. У намінацыі “Замежная мова” – настаўнік англійскай мовы гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна Максім Міхайлаў,  у намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі” – Марына Калыска з яслей-сада №9 Маладзечна. Два настаўнікі з рэгіёна працягнуць спаборніцтва ў намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”. Гэта Яўген Мароз з Вілейскай гімназіі №1 “Логас” і Таццяна Гайшун з сярэдняй школы №14 Маладзечна.

У намінацыях “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” і  “Пачатковыя класы” прадстаўнікоў рэгіёна не аказалася.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта school3krupki.edu.minskregion