Крымінальную гісторыю распавёў “Рэгіянальнай газеце” следчы Валожынскага Следчага камітэта Сяргей Лапцік.

− Здарэнне адбылося сёлета ў студзені. Два раней судзімыя жыхары вёскі Дварэц, што на Валожыншчыне, цягам дня ўжывалі спіртныя напоі. Зразумела, што гарэлка скончылася. Дварэц вёска маленькая, магазіна ў ёй няма. Тады адзін з сяброў прыгадаў, што калі яны набывалі днём у аўталаўцы спіртное, перад імі ў чарзе стаяла аднавяскоўка, якая набыла бутэльку гарэлкі і бутэльку віна. Вырашылі пайсці да суседкі і пазычыць у яе адну бутэльку.

Адзін з сяброў застаўся чакаць на вуліцы, другі зайшоў у дом да састарэлай суседкі. Калі жанчына адчыніла сервант, у таго аж вочы загарэліся ад такой разнастайнасці змесціва ў ім.

Аматар спіртных напояў раптам зразумеў, што адной бутэлькі будзе мала, а добраахвотна з астатнім багаццем суседка развітацца не захоча.

Сілай адштурхнуў сталую жанчыну і забраў усе бутэлькі з серванта. Пярэчыць жанчына не стала, толькі пакорліва назірала, як яе дабро пакідае дом у невядомым накірунку… У серванце было больш за дзесяць бутэлек спіртнога.

Але адзначыць поспех аперацыі здабытымі трафеямі мужчыну так і не ўдалося. Жанчына, ачуняўшы ад спалоху, пабегла да маладой і руплівай сяброўкі. Тая адразу ж выклікала міліцыю.

Супраць мужчыны ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 206.2 “Рабаванне”.

/* Style Definitions */
table.MsoNormalTable
{mso-style-name:”Обычная таблица”;
mso-tstyle-rowband-size:0;
mso-tstyle-colband-size:0;
mso-style-noshow:yes;
mso-style-parent:””;
mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt;
mso-para-margin:0cm;
mso-para-margin-bottom:.0001pt;
mso-pagination:widow-orphan;
font-size:10.0pt;
font-family:”Times New Roman”;
mso-ansi-language:#0400;
mso-fareast-language:#0400;
mso-bidi-language:#0400;}