Гульні 12 тура чэмпіянату раёна па міні-футболе пачаліся 4 сакавіка.

Каманда  Нарацкага савета выйграла ў супрацоўнікаў райаддзела на надзвычайных сітуацыях 2:1, прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму былі мацнейшымі за каманду райваенкамата 7:4.

У яшчэ адным матчы футбалісты прадпрыемства меліярацыйных сістэм і індывідуальныя прадпрымальнікі згулялі ўнічыю 2:2, паведаміў дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Міхаіл Чаркасаў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

фота з сайта russiasport.ru