Ці вялікія выгады беларусам прынясе змяншэнне візавага збору, якое прадугледжана студзеньскім пагадненнем аб спрошчаным візавым рэжыме паміж Беларуссю і ЕС?

Сёння паказалі вынікі даследавання, праведзенага Андрээм Елісеевым (Belarusian Institute for Strategic Studies) і незалежным экспертам Юліяй Мурыгінай.

1) 20 тэлефонных інтэрв’ю з супрацоўнікамі кампаній і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія займаюцца візавым пасрэдніцтвам.

2) 50 анкет, што запоўнілі візавыя заяўнікі каля консульства Польшчы ў Мінску, якія звярталіся да пасрэднікаў па дапамогу ў атрыманні візы.  

3) 150 электронных анкет беларускіх візавых заяўнікоў, якія звярталіся ў консульствы розных краін Шэнгену

З гэтага стала відавочнай праблема электроннай рэгістрацыі для падачы дакументаў на візу ў літоўскія і польскія консульствы.

Дзясяткі тысяч беларусаў мусяць не толькі плаціць візавы збор у 60 еўра, а яшчэ і за паслугі візавых пасрэднікаў. А іх паслугі каштуюць часам у некалькі разоў даражэй.

Падрабязней чытайце пазней.