Ад 5 па 7 сакавіка футбольны клуб “Смаргонь” удзельнічаў у “Хрустальным Кубку Лідчыны-2014”. Праводзіўся турнір у Лідзе.

Смаргонцы абыгралі дублюючы склад “Нёмана” 1:0 (гол забіў Жданок). паведамляе fc-smorgon.by. Потым перамаглі каманду са Слоніма 4:1 (два галы на рахунку Мархеля, па адным забілі Жданок і Герасіменка). А вырашальнай сустрэчы саступілі гаспадарам турніру 1:2 (зноў вызначыўся Мархель).

ФК “Смаргонь” заняў другое месца, а “Ліда” – першае.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта vpenze.ru