Ад 28 лютага па 2 сакавіка праходзіў 28 рэспубліканскі конкурс прац даследчага характару навучэнцаў.

У ім прынялі ўдзел школьнікі з Беларусі, а яшчэ госці з Расіі і Украіны, паведамляе абласны інстытут развіцця адукацыі.

Сярод навучэнцаў Мінскай вобласці ў прызёрах аказаліся школьнікі з Маладзечна і Валожына.

Па астраноміі Дыплом першай ступені заваявала Ілона Дарафей з Маладзечанскай спецыялізаванай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната №2 для дзяцей з парушэннямі зроку.

Астатнія заваявалі Дыпломы другой ступені. Па хіміі яго атрымалі навучэнцы сярэдняй школы №2 Валожына  Анастасія Стэльмах і Уладзіслаў Селятыцкі, па англійскай мове – Захар Бесараб з гімназіі №6 Маладзечна, па французскай мове  –  Марыя Машкарова з гімназіі №3 Маладзечна.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта  dribin.by