У панядзелак а 17 гадзіне без святла засталіся некаторыя дамы і крамы па вуліцы Багдана Хмяльніцкага.

У Маладзечанскіх электрычных сетках патлумачылі, што адключэнне святла па вуліцы Хмяльніцкага запланаванае. Жыхарам пра гэта паведамілі праз аб’явы, што развесілі на пад’ездах дамоў. Без святла жыхары вуліцы Хмяльніцкага застануцца літаральна на гадзіну.

Да 18. 00 святло вернецца ў дамы і крамы, паведамілі ў электрычных сетках.