Залатыя і срэбныя школьныя медалісты атрымаюць магчымасць паступаць у педагагічныя ўніверсітэты без экзаменаў. Да іх будуць прыраўненыя і пераможцы трэцяга этапу рэспубліканскіх алімпіяд.

Пра гэта ў эфіры “Беларусь-1” заявіў рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў, паведамляе “Наша ніва“.

“Абітурыенцкая эліта будзе арыентаваная на педагагічную адукацыю”, − патлумачыў ён.