Зусім нядаўна прылет буслоў святкавалі нашыя суседзі – белы бусел усю ноч правеў на прыдарожным ліхтары ў Польшчы, Балеславецкім павеце, у мясцовасці Крушын.
А праз некалькі дзен першыя веснікі вясны былі адзначаны і ў нашай краіне! Першыя два белых буслы былі заўважаны 10 сакавіка ў раёне Дзяржынска (Мінская вобласць), яны ляцелі ў паўднёва-усходнім накірунку.
Віншуем з надыходам сапраўднай вясны, сябры!
Фота першага белага бусла ў Польшчы bocianybolec.pl.
Цікава, што пару назіранняў белых буслоў былі зарэгістраваны яшчэ ў пачатку сакавіка, але па словах Ірыны Самусенка, супрацоўніка НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, гэта хутчэй птушкі, якія па пэўных прычынах засталіся зімаваць на Радзіме. Так, напрыклад, быў заўважаны бусел у раене Турава, Гомельскай вобласці.
Фота Я.Абрамаў.
А ці бачылі Вы першых веснікаў вясны? Абавязкова падзяліцеся сваімі назіраннямі і зарэгіструйце іх адным з прапанаваных спосабаў:
✔Праз сайт кампаніі пры дапамозе формы “ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ”
✔СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ Вы атрымаеце падарунак – спасылку на голас адной з птушак “Жывой вясны”!
✔Адпішыцеся ў адпаведных старонках у сац.сетках ( Укантакце ці Фэйсбуку)
Цудоўнага настрою і прыемных назіранняў, сябры!
Карына Салавей, каардынатар кампаніі “Жывая вясна”.