Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 сакавіка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе president.gov.by. У тым ліку Прэзідэнт даў згоду на назначэнне Віктара Кота старшынёй Вілейскага райвыканкама.

На гэтай пасадзе ён замяніў Яўгена Сінілу.

Новаму старшыні райвыканкама – 41 год. Папярэдняе месца працы – першы намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. На гэтай пасадзе Віктар Кот працаваў менш за год, а дагэтуль быў дырэктарам сельскагаспадарчага прадпрыемства “Зара і К” у Ваўкавыскім раёне.

23 сакавіка адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў:
Хто ідзе ва ўладу ў нашым рэгіёне (СПІС)