Футбольны клуб “Маладзечна-2013” у другую лігу чэмпіянату краіны сезона 2014 года заяўляцца не будзе.

Маладзечанскі футбол у “падвешаным” стане. Што думаюць тыя, ад каго ён залежыць

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” распавёў дырэктар клуба Аляксандр Любанец.

− У Маладзечне ёсць хакей. Мясцовым уладам не да футбола. Цяпер, звяртаючыся да тых, хто можа дапамагчы грашыма, я чую толькі адзін адказ: прабачце, але ў нас хакей.

І гэта нягледзячы на тое, што ўступны ўнёсак сёлета знізілі ад 77 да 40 мільёнаў рублёў. Мы казалі ў канцы сезона, што калі сітуацыя не выправіцца, выжываць мы не будзем. Я не бачу ў гэтым сэнсу.

− Хто прымаў канчатковае рашэнне аб тым, што заяўкі не будзе?

− Прымаў я. Дзяніс (рэд: Дзяніс Мятліцкі – галоўны трэнер ФК “Маладзечна-2013”) сказаў бы: “Саша, трэба заяўляцца”. А куды заяўляцца? Як вырашаць пытанні з фінансаваннем, з харчаваннем, з заробкамі футбалістам? Увесь мінулы сезон мы жылі ад выезду да выезду, кожны раз думаючы, дзе на гэты раз узяць грошы. Бывала, што і свае закладвалі, але гэта не справа, не развіццё каманды.

Выйсце з такой сітуацыі я бачу толькі адно: або дастукацца да мясцовых уладаў, або знайсці фаната-алігарха, які штомесяц будзе ўкладаць у развіццё каманды свае 50 мільёнаў.

І тое, і другое, як вы разумееце, фантастыка.

У адказ на заяву кіраўніцтва ФК “Маладзечна-2013”  аб тым, што каманда не будзе ўдзельнічаць у другой лізе чэмпіянату рэспублікі, маладзечанскія заўзятары стварылі петыцыю.

Кіраўніцтва футбольнага клуба “Маладзечна − 2013”: “У наступным годзе выжываць мы не будзем!” (ВІДЭА)

Спартыўны сезон 2014. Катаемся на каньках і складаем планы на футбол