Якога яны ўзросту, з якіх партый і кім працуюць? Упершыню ў дэпутаты ідзе кіраўнік суполкі ў “Вконтакте”
23 сакавіка пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы. Што можна заўважыць, прааналізаваўшы спісы кандыдатаў у дэпутаты?
У падлік мы ўключылі кандыдатаў з нашага рэгіёна і ў раённыя, і ў абласныя Саветы. Згодна з сайтам Вілейскага райвыканкама, чацвёра кандыдатаў у раённы Савет знялі свае кандыдатуры: Святлана Валынец, Альбін Сяржант, Валеры Германенка і Сяргей Гарачаў. Ва ўсіх іх на выбарчых акругах былі альтэрнатывы. Мы аналізавалі спіс кандыдатаў, актуальны на 17 сакавіка.
Больш мужчын
Ва ўладу пераважна ідуць мужчыны. Яны займаюць 67% у спісе нашага рэгіёна. Жанчыны, адпаведна − 33% кандыдатаў у дэпутаты.
Гадавы даход кандыдатаў у дэпутаты, якія былі пададзеныя на афіцыйных сайтах райвыканкамаў. Лік – у рублях. Дакладныя лічбы можна пабачыць у спісе, размешчаным ніжэй. Найменшы даход у Віталя Зялкоўскага – 10 мільёнаў рублёў. Найбольшы – у Андрэя Душэўскага, большы за 611 мільёнаў рублёў.
Чвэрці кандыдатаў – ад 40 да 44 год
Самая распаўсюджаная сярод кандыдатаў узроставая група − 40-44 гады ўключна. Такіх кандыдатаў мы налічылі 59. На другім месцы − узрост 50-59 год. Усяго у гэтым прамежку ўзросту 53 кандыдаты. Менш у дэпутаты ідуць людзі пенсійнага ўзросту − дзесяць чалавек. Яшчэ менш − моладзь. У рэгіёне сем кандыдатаў у дэпутаты, якім да 30 год.
Самыя маладыя з кандыдатаў: станочнік “Маладзечнамэблі” і кіраўнік суполкі ў “Вконтакте” Яўген Каросцік, Гарадоцкая выбарчая акруга №17, Маладзечна. Яму 26 год.
Столькі ж год другому сакратару райкама БРСМ Кацярыне Роліч, Школьная выбарчая акруга №5, Мядзел.
Самы сталы кандыдат − 68-гадовы Міхаіл Грыхуцік, старшыня Ашмянскага раённага Савета ветэранаў. Ён балатуецца ў Доргішскай выбарчай акрузе №3, Ашмяны.
Узрост (уключна) |
Колькасць |
Да 30 |
2,8% |
30-34 |
7,6% |
35-39 |
9% |
40-44 |
24% |
45-49 |
17% |
50-54 |
21% |
55-59 |
14,2% |
Пасля 60 |
4% |
Шэсць партый і 92% беспартыйных
Пераважная большасць кандыдатаў – беспартыйныя, 92,2%. Прадстаўнікі Камуністычнай партыі займаюць 4,5%. Трое прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі, а гэта 1,2%. Двое кандыдатаў, ці 0,8% − сябры Аграрнай партыі.
Сярод кандыдатаў па адным прадстаўніку Беларускага народнага фронту, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, агулам яны займаюць 1,2%.
Па роду дзейнасці мы разбілі кандыдатаў у групы. Большасць кандыдатаў − гэта настаўнікі, кіраўнікі дашкольных, сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў.
Галіна |
Працэнт сярод кандыдатаў |
Адукацыя |
15,7% |
Жыллёва-камунальная гаспадарка, паліва, газ, энергетыка, дарожна-будаўнічая |
11,4% |
Дырэктары прадпрымстваў, заводаў, філіялаў |
10,6% |
Сельская гаспадарка |
10,2% |
Саветы дэпутатаў, сельвыканкамы |
9,3% |
Начальнікі аддзелаў і іншыя работнікі райвыканкамаў, ідэолагі |
7,7% |
Дактары, фельдчары |
7,7% |
Міліцыя, МНС, Следчы камітэт, ваенныя |
4,9% |
Сацыяльная |
3,2% |
Прадпрымальнікі, дырэктары прыватных фірм |
2,8% |
Культура |
2% |
Банкі |
2% |
Гандаль, спажывецкія таварыствы |
2% |
Рэдакцыі газет |
2% |
Лясная гаспадарка |
2% |
Старшыні прафсаюзаў |
1,2% |
Рабочыя |
0,8% |
Спорт і турызм |
0,8% |
Пошта і сувязь |
0,8% |
Пенсіянеры |
0,8% |
Чыгунка |
0,4% |
БРСМ |
0,4% |
Часова не працуюць |
0,4% |
На жаль, толькі маладзечанскія, вілейскія і мядзельскія выбарчыя акругі далі звесткі аб даходзе за 2013 год сваіх кандыдатаў і пра іх маёмасць на афіцыйных сайтах сваіх райвыканкамаў.
Хто ідзе ва ўладу ў нашым рэгіёне (СПІС)
“Суровы турыст” ідзе ў абласныя Саветы. Хто яшчэ ў яго кампаніі (+пералік гадавых даходаў і маёмасці)