Паводле слоў старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры, на пасаду старшыні прэтэндавалі некалькі чалавек.

Канчатковае рашэнне агучылі на пазачарговай сесіі Вілейскага раённага Савета дэпутатаў, паведамляе БЕЛТА.

Старшыня Мінаблвыканкама ахарактарызаваў Віктара Кота як адказнага чалавека і прафесіянала сваёй справы.

Віктар Кот падчас працы на кіруючых пасадах зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку, пад яго кіраўніцтвам прадпрыемства паспяхова развіваліся і дасягалі добрых паказчыкаў. Губернатар выказаў упэўненасць, што гэты вопыт дапаможа старшыні райвыканкама на новай працы .

“Вілейскі раён зараз дынамічна развіваецца, хоць мы разумеем, што ён няпросты”, – дадаў ён.

У гутарцы з журналістамі Віктар Кот падзяліўся планамі на бліжэйшую будучыню:

“Адно з даручэнняў кіраўніка краіны – выводзіць сельскую гаспадарку на самаакупнасць і паступова змяншаць долю яго фінансавання з дзяржаўнага бюджэту. Менавіта гэтым нам і трэба будзе заняцца ў першую чаргу. Магчымасці для таго, каб падняць сельскую гаспадарку ў Вілейскім раёне на новы ўзровень, ёсць”.

Таксама сярод важных пытанняў, якія трэба будзе вырашаць, ён адзначыў добраўпарадкаванне рэгіёну, у прыватнасці аграгарадкоў. Важным экзаменам на новай пасадзе стане таксама правядзенне пасяўной кампаніі.

“Суровы турыст” ідзе ў абласныя Саветы. Хто яшчэ ў яго кампаніі