Гарачая лінія будзе працаваць па нумары (017) 505-27-47 па буднях з 17.00 да 20.00, паведамілі ў хоспісе.

Па панядзелках на лініі будзе дзяжурыць псіхолаг;

па аўторках – сацработнік, які зможа расказаць пра сацыяльныя праграмы хоспіса, летні лагер і іншыя мерапрыемствы для дзяцей і бацькоў;

па серадах і пятніцах – медсястра, якая зможа адказаць на пытанні, што тычацца паліятыўнага догляду дома і паслуг хоспіса;

па чацвяргах – педыятр. 

Апрача таго, з лютага для жыхароў Беларусі стала даступная паслуга хуткага дыстанцыйнага кансультавання па тэлефонах: (029) 349-35-92 і (029) 277-48-78. Кансультаванне праводзіцца з 17.00 да 20.00 у будныя дні, на пытанні адказвае галоўная медыцынская сястра хоспіса Надзея Траццяк.

Рэалізацыя паслугі ажыццяўляецца ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця сем’яў з дзецьмі, што знаходзяцца ў стане захворвання, якое пагражае жыццю, шляхам аказання кампетэнтнай паліятыўнай дапамогі дома ў Рэспубліцы Беларусь” пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.

Наша ніва” паводле БелаПАН.