Наш карэспандэнт змагла пабываць у дыспансерыі ўбачыла, як выглядае туберкулёз. Яго мікабактэрыя ёсць амаль у кожным беларусе.

Калі б дарослыя рабілі пробу Манту, то амаль у кожнага яна была б станоўчая. У Беларусі вельмі высокі паказчык інфекцыявання мікабактэрыяй туберкулёзу, у той час як у многіх іншых краінах знізілі яго да мінімуму.

Хто аберагае ад найстрашнейшай хваробы і ў чым яе асаблівае каварства? Даведайцеся пра гэта больш сёння, 24 сакавіка, у Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам.

На гэтыя пытанні адказвае загадчыца Маладзечанскага супрацьтуберкулёзнага дыспансера Марына Талалу­ева.

Калючы дрот неабходны, каб ізаляваць хворых і яны не змаглі заражаць іншых.

Калючы дрот неабходны, каб ізаляваць хворых і яны не змаглі заражаць іншых.

План пабудоў. Сярод іх ёсць морг. Загадчыца аддзялення адзначае, што ў іх паміраюць маладыя людзі.

План пабудоў. Сярод іх ёсць морг. Загадчыца аддзялення адзначае, што ў іх паміраюць маладыя людзі.

Мікабактэрыя – паўсюль

− Ці можна захварэць, праходзячы каля дыспансера?

− Гэта немагчыма. Каб заразіцца, неабходна дастаткова доў­га быць з хворым у закрытым месцы − аўтобусе, краме. Але нават у такім выпадку адразу захварэць нельга. Напрыклад, быў чалавек у блізкім кантакце з хворым на туберкулёз. Мікабактэрыя туберкулёзу вельмі распаўсюджаная. Яна ў пыле, у кнігах, падхапіць лёгка.

Інфецыяванасць мікабактэрыяй у Беларусі вельмі высокая − каля 90% сярод дарослых. Калі рабіць пробу Манту, то амаль у кожнага будзе станоўчая.

Іншая справа – як імунітэт змагаецца з мікабактэрыяй. Пройдзе не менш за два гады, як праявіцца захворванне. Але мала адной мікабактэрыі. Імунітэт з ёй змагаецца, а вось калі ён аслаблены, то можа развіцца туберкулёз.

Дагэтуль туберкулёз лічаць сацыяльнай хваробай. Калі ацаніць кантынгент нашых пацыентаў, то пераважная большасць з іх – гэта алкаголікі, бамжы, тыя, хто сядзеў у турме. Сярод пацыентаў каля 80% – мужчыны, але жанчын становіцца ўсё больш. Вы паглядзіце: яны ўсе тут ходзяць і кураць!

Штомесяц у хворых збіраюць макроту, з якой вырошчваюць культуру туберкулёзу. Белыя бугаркі - гэта і ёсць туберкулёз. Пасля даследвання матэрыял знішчаюць у спецыяльным абсталяванні.

Штомесяц у хворых збіраюць макроту, з якой вырошчваюць культуру туберкулёзу. Белыя бугаркі – гэта і ёсць туберкулёз. Пасля даследвання матэрыял знішчаюць у спецыяльным абсталяванні.

Хто і ад чаго лечыцца

− У нас звычайная туберкулёзная бальніца. Ні ў якім выпадку гэта не турма. Але сярод нашых пацыентаў ёсць тыя, хто прыгавораны рашэннем суда да прымусовага лячэння.

Па нейкіх прычынах гэтыя хворыя лячыцца не хацелі. Тут лечаць пацыентаў з усёй Мінскай вобласці. Хворых не на звычайны туберкулёз, а з лекава ўстойлівай формай (МЛУ). Такое лячэнне доўгае і вельмі дарагое.

Дзяржаве складана забяспечыць бесперабойнае забеспячэнне лекамі. Беларусь ад 2008 года супрацоўнічае з Праграмай развіцця ААН (ПРААН), якая значна дапамагае.

Мікабактэрыя туберкулёзу ёсць амаль у кожным беларусе

Колькасць хворых з МЛУ узрасла па ўсім свеце. На гэта ёсць шмат прычын: і няправільнае лячэнне, і недахоп лекаў, і людзі не хацелі лячыцца. У нашым рэгіёне іх агульная колькасць дасягнула амаль 60%.

У ЗША, напрыклад, інфекцыяванне мікабактэрыяй туберкулёзу вельмі нізкае, нават сярод дарослых. Там супрацьтуберкулёзная дапамога была зусім па-іншаму арганізаваная, таму і дамагліся такіх паказчыкаў.

У нас жа доўгі час лячылі тым, што было, а не чым трэба. ПРААН дапамагло з арганізацыяй барацьбы. Цяпер мы змагаемся з туберкулёзам толькі дакладнымі схемамі лячэння. Каб лячыць правільна, выпадак кожнага пацыента разглядае кансіліум на абласным, рэспубліканскім узроўнях.

Дыспансер разлічаны на 260 пацыентаў. Цяпер на лячэнні – 180 хворых.

За гэтымі дзвярыма - аддзяленне для асабліва заразных хворых. Пацыенты ходзяць у масках, а медперсанал - у рэспіратарах. Але работнікі імкнуцца праводзіць у аддзяленні часу чым паменей.

За гэтымі дзвярыма – аддзяленне для асабліва заразных хворых. Пацыенты ходзяць у масках, а медперсанал – у рэспіратарах. Але работнікі імкнуцца праводзіць у аддзяленні часу чым паменей.

 

Валянціна Камінская  і Таццяна Лабанава больш за 40 год прысвяцілі барацьбе з туберкулёзам.

Валянціна Камінская і Таццяна Лабанава больш за 40 год прысвяцілі барацьбе з туберкулёзам.

Для чаго агароджа

− Сярод іншых ёсць пацыенты са складанай формай, якія доўга лечацца. З імі было вельмі складана.

Хворыя маглі сабрацца і пайсці з бальніцы. Яны ездзілі ў аўтобусах, выязджалі ў горад, збіралі грыбы і ягады, прадавалі іх, хадзілі па лецішчах, па найбліжэйшым пасёлку Сасновы Бор.

Будаўніцтва агароджы вельмі наспела для дыспансера. Старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец толькі прыйшоў на пасаду, і ў гэтую праблему адразу ўнік. У вобласці яе зразумелі. Летась нам выдзелілі тры мільярды рублёў. У першую чаргу − для будаўніцтва добрай агароджы. Мы пускаем пацыентаў на прагулкі, нават на некаторы час адпускаем дадому, але толькі тых, хто падлячыўся і не можа заразіць іншых.

Ёсць у нас і асабліва небяспечныя пацыенты, якія могуць лёгка заразіць іншых. З гэтай сумы грошай мы змаглі арганізаваць на пятым паверсе ізалятар. Ён разлічаны на 30 пацыентаў.

Пасля адпаведнага курсу лячэння іх потым пераводзяць у іншыя аддзяленні, дзе і далечваюць.

Для персаналу, які працуе ў ізалятары, арганізавалі чыстую зону. Памянялі ўсе вокны на шклопакеты. Але зрабілі далёка не ўсё.

Ад нашага дыспансера добрае ўражанне – падтрымліваем чысціню, у вольны час хворыя займаюцца спортам, сабралі добрыя бібліятэкі. У нас вельмі добрае абсталяванне, выдатны персанал. Уста­нова − адна з лепшых у вобласці.

Па апошніх дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, курэнне – адзін з асноўных фактараў развіцця туберкулёзу.

Дактары заўважаюць, што ў дыспансеры вельмі добрае абсталяванне. У першую чаргу - дзякуючы праграме развіцця ААН.

Дактары заўважаюць, што ў дыспансеры вельмі добрае абсталяванне. У першую чаргу – дзякуючы праграме развіцця ААН.

Туберкулёз+ВІЧ

− З’явілася такая праблема: чалавек, хворы на туберкулёз, мае ВІЧ-інфекцыю. Раней такога не было.

Туберкулёз – вельмі сур’ёзная хвароба. І лечыцца ён тым прасцей, чым хутчэй выявяць. Некаторыя перасцерагаюцца лішні раз праходзіць флюараграфію. На сучасных рэнтгенапаратах, напрыклад, “Пульмэкспрэс”, людзі атрымліваюць невялікае апраменьванне. Натуральны радыяцыйны фон вышэйшы, чым апраменьванне ад флюараграфіі.

Даведка РГ. Множная лекавая ўстойлівасць  – форма хваробы на туберкулёз. Яна ўзнікла з-за таго,  што хворыя не далечваліся, і мікабактэрыя мела магчымасць мутаваць і сфарміраваць устойлівасць да лекаў. Таму стварылі новае пакаленне лекаў, яшчэ мацнейшых, якія дапамагаюць змагацца з гэтай формай.

Фота зробленыя 17 сакавіка.

Для медперсаналу і хворых існуюць асобныя лесвіцы

Для медперсаналу і хворых існуюць асобныя лесвіцы