Выключэнне святла – сімвалічны рух. Такім чынам любы можа паказаць сваю заклапочанасць праблемай забруджвання навакольнага асяроддзя і змянення клімату.

Рашэнне гэтых праблем залежыць ад усіх і кожнага, ад нашага спажывецкага выбару і стыля жыцця.

Акцыя заклікае змяніць простыя штодзённыя звычкі, эканомна расходваць электраэнергію і цяпло, беражліва ставіцца да вады. А таксама зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў.

Усе гэтыя дзеянні дапамогуць паменьшыць выкіды парніковых газаў, якія і сталі галоўнай прычынай змянення клімату.

Падумайце пра тое, як асабіста вы ўплываеце на навакольнае асяроддзе і што можаце зрабіць, каб зберагчы планету.