Вілейскі райвыканкам падтрымаў ініцыятыву савета ветэранаў вайны ў Афганістане і іх сваякоў паставіць  помнік ў гонар воінаў.

Помнік “Воінам-інтэрнацыяналістам” усталююць у мемарыяльнай зоне гарадскога парку.

− Гэта будзе помнік воінам − нашым сынам, братам і сябрам, створаны за народныя сродкі, − адзначаюць арганізатары.

Кожны можа прыняць пасільны ўдзел у зборы сродкаў на будаўніцтва помніка і стварэнні музея “Воінам-інтэрнацыялістам загінулым, памерлым і жывым, удзельнікам лакальных войнаў і ваенных канфліктаў у іншых краінах”.

Мэтавае выкарыстанне грошай пракантралюе Назіральны савет. Расходаванне дабрачынных ахвяраванняў будзе адкрытым і празрыстым.

Грошы накіроўваць Вілейскай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” на рахунак 3015220470019, філіял ААТ “Белаграпрамбанк” у Маладзечне, УНП 600663121, код 153001914 “На будаўніцтва помніка і стварэнне музея воінам-інтэрнацыялістам.

З просьбай дапамагчы вілейская арганізацыя Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане звяртаецца да кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, навучэнцаў і моладзі Вілейшчыны. Звяртаецца да ўсіх, для каго Памяць, Гонар і Годнасць − не просты гук.

Праект помніка: