Семінар адбудзецца 3 красавіка ў зале барацьбы па вуліцы Ясінскага, 21. Пачатак а 17 гадзіне.

Маладзечанскі клуб айкідо святкуе 20-годдзе.

Да гэтай даты прымеркаваны міжнародны семінар пад кіраўніцтвам шыхана Макота Іта, вядучага інструктара Сусветнага цэнтра айкідо Айкікай Ханбу Дадзэ ў Токіа (Японія), які пройдзе ў Маладзечне.

− Для маладзечанскага клуба айкідо гэта падзея мае асаблівае значэнне: упершыню да нас прыязджае майстар такога ўзроўню (Макота Іта мае 7 дан айкідо, які даецца за выключную тэхніку – рэд.) і мы будзем мець гонар сустракаць яго ў нашым горадзе і прымаць удзел у трэніроўках, якія Макота Іта правядзе для ўдзельнікаў семінара,  – гаворыць Аляксандр Валасковіч, старшыня гарадской федэрацыі айкідо, кіраўнік клуба і школы айкідо Маладзечна.