Захаваецца сухое надвор’е. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 0.. -6°C. Максімальная тэмпература ў суботу днём чакаецца ад 4°C па паўночным усходзе да +10°C па паўднёвым захадзе краіны, у нядзелю днём паветра прагрэецца да +7.. +13°C, па паўднёвым захадзе да +15°C.

31 сакавіка надвор’е зменіцца. На тэрыторыю Беларусі пачне паступаць вільготнае няўстойлівае паветра са Скандынаўскага паўвострава.

Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы -3.. +3°C, днём +2.. +9°C, па поўдні +10.. +13°C.