Каманда “Маладзечна-2013” прыме ўдзел у другой лізе чэмпіянату краіны.

Пра гэта стала вядома акурат 1 красавіка. Ці не розыгрыш гэта, мы запыталіся ў дырэктара каманды Аляксандра Любанца:

− Хачу супакоіць усіх заўзятараў: гэта не жарт. Літаральна паўгадзіны таму мы выйшлі з пасяджэння ў райвыканкаме. У прысутнасці старшыні райвыканкама Аляксандра Яхнаўца, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Іны Драпезы, намесніка старшыні райвыканкама Генадзя Актанаровіча прагучала:

футболу ў Маладзечне быць!

На сёння вырашаныя пытанні з арэндай стадыёна і часткова з забеспячэннем каманды транспартам на выязныя матчы. Грошы за гэта ў нас браць не будуць. Трэніроўкі каманда будзе праводзіць як у Мінску, так і на стадыёне ў Чысці.

− А каманда сама ёсць?

− Канешне, многія пасыходзілі у іншыя каманды, калі даведаліся, што мы заяўляцца не будзем. Але з мінулага сезона, мяркую, застануцца Юры Бугай, Андрэй Шаблінскі. Цяпер асноўная наша праца якраз і будзе накіраваная на тое, каб сабраць каманду. Аднак ва ўсёй гэтай эйфарыі ёсць лыжка дзёгцю: падтрымліваць нас будуць толькі цягам гэтага года. Пра перспектыву развіцця каманды гаворка не ішла. Але без дапамогі мясцовай школы нам будзе цяжка.

Футбольныя заўзятары Маладзечна збіраюць подпісы ў падтрымку футбольнай каманды

Дырэктар ФСК “Маладзечна-2013”: заяўка сёння будзе адкліканая

Маладзечанскі футбол у “падвешаным” стане. Што думаюць тыя, ад каго ён залежыць

Футбола ў Маладзечне больш не будзе. Гасіце святло на стадыёне