Праўда, грошы на футбольны сезон дае не “Анжы” Махачкалы, а наш маладзечанскі райвыканкам. І нават не трэба пераймяноўваць каманду ў “БелАнжы” ці што яшчэ.

Розыгрышы іншых СМІ

“Прессбол” тэмай для жартаў таксама абраў футбол. Журналісты вырашылі падмагчы “Партызану” і адправіць у каманду экс-гульцоў мінскага і кіеўскага “Дынама” Валянціна Бялькевіча і Аляксандра Хацкевіча.

“Наша ніва” пажартавала двойчы. Спачатку апублікавала навіну пра беларускамоўны дапаможнік па гадаванні вожыкаў. А потым – пра тое, што Газманаў, “Любэ”, Бабкіна і Агуцін праедуць турам па Беларусі з праграмай “Рускія і беларусы – навекі разам”.

Жарт Мінскага абласнога драмтэатра

У суполцы тэатра з’явілася паведамленне:

“Мінскі абласны драматычны тэатр часова спыняе сваю працу ў сувязі з рэканструкцыяй каналізацыйнай і ацяпляльнай сістэм. Квіткі, набытыя на красавік, можна здаць у касе тэатра на працягу 10 дзён з дня апублікавання гэтага паведамлення. Просім прабачэння.

Пажартаваў і Яндэкс

Увесь дзень па экране на старонцы пошукавай сістэмы поўзала муха. Забіць яе можна было газетай ці тапкам. Гугл тым часам 1 красавіка праспаў.

А як разыгралі вас? Пішыце ў каментарах.