Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ўстанавіла забарону на аматарскую лоўлю судака ва ўсіх рыбалоўных угоддзях рэспублікі ў перыяд з 1 красавіка па 30 мая.
– У выпадку злову судака ў гэты перыяд, яго неабходна адпусціць, – патлумачыў старшы дзяржінспектар Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Хіла.
Незаконная здабыча судака цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь. Таксама давядзецца пакрыць нанесеную прыродным рэсурсам шкоду: а гэта шэсць базавых велічынь за кожную асобіну незаконна здабытага судака.