Экспрэс-апытанне ў Маладзечне.
Марына Чараповіч, ліцейшчыца пластмасы:
– Хутчэй за ўсё, не хапае помніка Янку Купалу. Помнікі усталёўваюць за вялікую працу для народа, а ў яго яна вельмі вялікая.
Анжаліка Сюрха, навучэнка медыцынскага каледжа:
– Хацела б бачыць у Маладзечне помнік Еўфрасінні Полацкай, каб пра яе ведалі не толькі з кніжак гісторыі.
Анжэла Тарасевіч, афіцыянт:
– Вядома, Якубу Коласу, каб яго ведала не толькі старэйшае, але і маладое пакаленне.
Міхаіл Баранаў, пенсіянер:
– Даўно мару ўбачыць менавіта ў Маладзечне помнік Аляксандру Лукашэнку за тое, што ён зрабіў. За прыгожы парк, а галоўнае, за ўклад у развіцці краіны – вось за гэта, лічу, ужо можна ставіць помнік.
Ганна Петрашкевіч, работніца паркетнай фабрыкі:
– Больш хацела б бачыць помнік гістарычнай асобе, чым палітычнай.
Віліс Н., былы фотакарэспандэнт:
– Хацеў бы бачыць помнік Герою Савецкага Саюза Ларыну. Калі чалавек зрабіў вельмі шмат карыснага для горада і ўвогуле, то ён ужо і заслугоўвае помніка.
Алена Суман, прадавец:
– На мой погляд, у Маладзечне не хапае помніка Пушкіну, трэба, каб ведалі і не забывалі такіх асоб.