Сёлета міліцыя Мінскай вобласці святкуе 75-годдзе.

Кіраўніцтва УУС Мінаблвыканкама вырашыла адсвяткаваць дату пасадкай алеі. Месцам абралі Маладзечна.

– Наш горад – негалосная сталіца Мінскай вобласці, – тлумачыць выбар намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васількоў. – Ва ўсялякім разе, у нашым, міліцэйскім асяроддзі. Напрыклад, у маладзечанскім лядовым палацы ўвогуле прайшоў афіцэрскі баль, калі супрацоўнікі розных сілавых структур са сваімі жонкамі танцавалі вальс.

Дзе высадзяць алею

Пакуль што ёсць тры магчымыя месцы:

1. На ўездзе ў горад з боку Мінска

2. Па вуліцы Маркава, там, дзе знаходзіцца брацкая магіла

3. У парку Перамогі.

Гэта яшчэ вырашаецца.

Што саджаць на алеі і якой працягласцю яе рабіць, будуць вырашаць, калі вызначаць месца. Будуць раіцца з зелянгасам і ў залежнасці ад глебы падбіраць дрэвы, якія прыжывуцца.

Пачынаць высаджваць алею пачнуць ужо літаральна на бліжэйшых суботніках.