8-12 красавіка па ўсёй Беларусі, у шасці абласцях, а таксама Маладзечне і Пружанах, пройдзе шэраг прэзентацый манаграфіі доктара габілітаванага, прафесара Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве Юрыя Гардзеева “Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма” з удзелам аўтара.
У Маладзечне сустрэча пройдзе ў аўторак, 8 красавіка, у 17.30 па вуліцы Чыстай, 26.
У Мінску – ў аўторак, 8 красавіка, у 20.00 у кнігарні Ў на праспекце Незалежнасці, 37а.
На сустрэчах таксама прадставяць гістарычныя выданні:
– перавыданне кнігі “Балахоўцы” (з дадаткам даследавання эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча “Стварэнне і дзейнасць Асобнага
атрада БНР у Балтыі”),
– манаграфія Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя»,
– даследаванне Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»,
– кніга Яна Шумскага “Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі”,
– бестселер Марка Бартушкі “Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.”,
– манаграфія Сяргія Плахія “Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі”,
– зборнік памяці Паўла Лойкі “Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час”,
– падручнік для ВНУ Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»,
– зборнік “Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час”,
– кніг Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.» і Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 г.».
Гаворка пойдзе і пра свежыя нумары “ARCHE”:
1—2/2014 («Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах»),
4/2013 («Беларусь у цяні Палесся»),
3/2013 («Ахвяры і каты»),
2/2013 («Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі»),
12/2011 («Жанчыны ў гісторыі Беларусі») і пра дзясяткі іншых публікацый.
Даведкі па тэлефоне (29) 550 7969.
Паводле arche.by.