У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 31 сакавіка па 4 красавіка прайшоў раённы конкурс стэндавага мадэлявання сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.

На выставе прадставілі 24 мадэлі тэхнікі. Сярод іх як копіі, так і зробленыя па ўласных чарцяжах навучэнцаў, паведаміў метадыст установы Анатоль Прыц.

Дзеці зрабілі мадэлі ваенных і пасажырскіх караблёў, паруснікаў, ледакола, прагулачных катэраў, самалётаў, аўтамабіляў ды іншае.

У намінацыі “Мадэлі ваеннай тэхнікі, сабраныя з набораў прамысловай вытворчасці” перамог  Уладзіслаў Шарафановіч з Чурленскага сада-школы. Ён прадставіў мадэль “Браняносец “Пацёмкін”.

Мадэль ледакола “Арктыка” прынесла перамогу Іллі Ролічу з гэтай жа установы.  Ён вызначыўся ў намінацыі “Мадэлі грамадзянскай тэхнікі, сабраныя з набораў прамысловай вытворчасці”.

Журы ацэньвае мадэлі

Журы ацэньвае мадэлі

У трэцяй намінацыі “Мадэлі ўласнай распрацоўкі і вырабу” перамог Ілля Варановіч з Нарацкай сярэдняй школы. Адзначаны ён за мадэль зенітнай ракеты “Patriot”.