У маладзечанскай краме адной з найбуйнейшых гандлёвых сетак пакупніца Алена Гаўрыленка заўважыла мыш і даслала фота ў рэдакцыю.
Калі маладзечанка сказала пра гэта прадавачцы, той стала весела, але рабіць яна нічога не збіралася.
А калі жанчына падышла да ахоўніка, той стаў апраўдваць сваю калегу: “Ну а што, па-вашаму, яна павінна была кінуць сваё працоўнае месца і пабегчы за мышшу?”
Зразумела, сам ён таксама бегчы за мышшу не збіраўся.