Экспрэс-апытанне ў Маладзечне.
Паліна Селязнёва, вучаніца гімназіі №10:
– На тэлефоне стаіць звычайная стандартная мелодыя “Званочкі”. Мне яна падабаецца, таму і паставіла.
Надзея Малажавая, навучэнка музкаледжа:
– У мяне гучыць вельмі класная мелодыя з замежнага мультфільма “Паўднёвы парк”. Як па мне, мелодыя вельмі вясёлая, пазітыўная, якая выклікае толькі ўсмешкі.
Вольга Хадасевіч, вучаніца СШ№12:
– Вельмі люблю скрыпку, таму і ўсталявала сабе мелодыю гэтага інструмента. Заўсёды ў навакольных класная рэакцыя.
Аляксандра Крупчанка, вучаніца гімназіі №10:
– У мяне клёвая музыка гучыць – Рамштайн Jch will. Вельмі падабаецца, таму і ўсталявала.
Галіна Ракоўская, швачка:
– Гучыць звычайная стандартная мелодыя. Які тэлефон – такая і мелодыя.
Васіль Прывалаў, вучань гімназіі №6:
– Калі мне тэлефануюць, гучыць песня “Марыянеткі” групы Кароль і Шут. Дзе пачуў упершыню – не памятаю, але яна вельмі падабаецца, вось і ўсталяваў.
Марыя Кавалёнак, вучаніца гімназіі №10:
– Гучыць стандартная мелодыя. Бо калі я пастаўлю на выклік мелодыю, якая мне падабаецца, то хутка слухаць яе не змагу і захочацца змяніць на іншую. А вось стандартная – тое, што мне трэба.