Цяпер умовы надвор’я фарміруе актыўны атмасферны фронт атлантычнага цыклона, які трымае шлях праз Скандынаўскі паўвостраў на ўсход.
Пра гэта распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
У панядзелак, 14 красавіка, днём +10 … +12 ° С, кароткачасовы дождж.
У аўторак, 15 красавіка, таксама не абыдзецца без кароткачасовых ападкаў. Ноччу +5 … +7 ° С, днём +7 … +9 ° С.
У сераду, 16 красавіка, у атмасферы ненадоўга ўсталюецца паўночны вецер. Стане халадней. Ноччу +2 … +4 ° С, днём +6 … +8 ° С, кароткачасовы дождж.
З другой паловы тыдня тэмпература паветра пачне павышацца.
У чацвер, 17 красавіка, ноччу каля нуля, днём +8 … +10 ° С і без ападкаў.
Паводле Minsknews.by.
А яшчэ ў суботу ў Маладзечне было сонечна. Фота Настассі РОЎДЫ.
Фота Настассі РОЎДЫ.