У пятніцу выратавальнікам Ашмянскага РАНС давялося выязджаць на неардынарны выпадак па выратаванні жывёлы ў вёску Луды.

Як распавёў гаспадар жывёлы, жарабя пасвілася каля знесенага дома, ад якога застаўся толькі падвал, які нічым не быў закрыты. Як там было, але жарабя ўвалілася ў гэты падвал.

Гаспадар маладога коніка пасля некалькіх няўдалых спробаў яго выратавання з палону, папрасіў жанчыну, што праходзіла міма, патэлефанаваць у службу выратавання.

Выратавальнікам, якія прыбылі на месца выкліку, спатрэбілася менш за 20 хвілін, каб дастаць жывёлу жывой і здаровай.

Для выратавання выкарыстоўваліся падручныя сродкі і бензаінструмент. Пра выпадак распавёў інспектар групы прапаганды і навучання Ашмянскага РАНС Сяргей Лісоўскі.