Афіцыйны курс даляра на 16 красавіка складае 9940 рублёў, але курс продажу амерыканскай валюты ў абменніках вышэйшы. Сёння ад раніцы ўпершыню ў гісторыі даляр дасягнуў псіхалагічнай мяжы 10 тысяч рублёў.

Па такой цане амерыканскую валюту прадаюць у “БПС-Сбербанку”, піша  Наша ніва“.

Астатнія банкі не рызыкуюць выстаўляць такі курс. Напрыклад, у аддзяленнях “Беларусбанка” даляр узняты да 9995 рублёў, і ні рублём больш.

Курс куплі амерыканскай валюты пры гэтым дасягае 9920 рублёў.

А вось у большасці інтэрнэт-крамаў курс ужо зафіксаваўся на ўзроўні 10 тысяч рублёў.

Ад пачатку года курс даляра вырас на 4,5%, курс еўра – на 5%. І толькі ў адносінах да расійскага рубля беларуская валюта ўзмацнілася больш чым на 5%.

У Маладзечне

У “БПС-Сбербанку” каля рынку райспажыўтаварыства долары сёння прадаюць за 9 990 рублёў.