Ноччу месцамі, днём 16 красавіка на большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі абяцаюць кароткачасовы дождж, у асобных раёнах магчымы мокры снег.

Вецер будзе паўночны, 5–10 м/с, днём з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, днём будзе плюс 6–12 градусаў.

БелТА.