Мужчына прыехаў у Вузлу ў госці. Падчас сваркі, што раптоўна ўзнікла пасля сумеснага распівання спіртных напояў, непрацуючы малады гаспадар дома нанёс мужчыне два ўдары нажом у грудзі.

Спрабаваў аказаць ахвяры дапамогу, але раны аказаліся смяротныя.

Па факце забойства ўзбудзілі крымінальную справу. Жыхар вёскі Вузла арыштаваны. Праводзіцца следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставін здарэння, паведаміў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Аляксандр Штура.