Найбольш верагодна, што ў Маладзечне ацяпленне будуць адключаць з панядзелка.
Як паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскіх электрасетак Леанід Кузняцоў, у першую чаргу спыняць падачу цяпла ў жылым сектары.
У Вілейцы рашэнне па адключэнні пакуль не прынялі.
Каб адключылі цяпло, трэба, каб сярэднясутачная тэмпература на працягу трох дзён не дасягала плюс 8 градусаў, – паведаміў галоўны інжынер Вілейскай ЖКГ Валянцін Сусла.