Аляксей Сквярнюк падпісаў кантракт з  футбольным клубам “Сморгонь”. Разлічаны ён на тры месяцы.

Аляксей Сквярнюк гуляў у моладзёвай зборнай Беларусі.

У 2007 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай нашай краіны. Усяго правёў за зборную сем матчаў.

Давялося пагуляць яму ў клубах “Крылы Саветаў” (Самара), “Кубань” (Краснадар), “Спартак” (Нальчык). Апошні клуб, за які ён гуляў, – “Уфа”.