У Беларусі вызначаны графік правядзення цэнтралізаванага тэставання па навучальных прадметах у 2014 годзе.

Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Міністэрства адукацыі. 

Як паведамляе прэс-служба Мінадукацыі, тэставанне па беларускай мове пройдзе 14 чэрвеня, рускай мове − 15-га, грамадазнаўстве − 17-га, біялогіі − 19-га, матэматыцы − 20-га, гісторыі Беларусі − 22-га, хіміі − 23-га, фізіцы − 24-га, сусветнай гісторыі найноўшага часу − 25-га, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай) − 27-га, геаграфіі − 28 чэрвеня.

Пачатак экзаменаў у 11.00.

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні ў рэзервовы дзень будзе праходзіць з 27 чэрвеня па 1 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-расійскім універсітэце, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце ці Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога.

Рэзервовым днём для правядзення ЦТ вызначана 5 ліпеня,

само тэставанне ў рэзервовы дзень будзе праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пачатак у 11.00. 

З пералікам устаноў адукацыі, якія забяспечваюць рэгістрацыю абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства адукацыі.

Паводле БелаПАН.