Гэта цалкам магчыма, лічыць намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандр Бажыдай.

Два ветракі непадалёк ад Крэва адкрылі 17 красавіка. Чатыры пабудуюць сёлета. Налета плануюць усталяваць яшчэ чатыры. Такім чынам, ужо праз год агулам іх можа быць дзесяць.

Як зазначыў Аляксандр Бажыдай, на Смаргоншчыне ёсць больш за 20 пляцовак, на якіх можна ўсталёўваць ветракі.

Якія ветракі ўсталявалі

Два ветракі, якія месцяцца непадалёк ад Крэва – першыя на Смаргоншчыне.

Магутнасць кожнага з іх – 600 кВт/г. Вышыня – 72 метры, як 20-павярховы дом. Ветраўстаноўка пачынае працаваць пры ветры 3,5 метра ў секунду. Для параўнання, на гэтым тыдні, 21–25 красавіка, хуткасць ветру трымалася ў межах 4–6 метры ў секунду.

Пры 25 метрах у секунду ўстаноўка спыняе працу – выводзіць лопасці ў “флюгернае становішча”, каб не было разбурэнняў.

Інвестарам для пабудовы ветраўстановак выступіла беларуская кампанія. Усю электраэнергію, выпрацаваную ветракамі, набывае “Гроднаэнерга”.

Цягам першых 10 гадоў дзяржава набывае энергію з павышальным каэфіцыентам 1,3. Гэта значыць, што калі 1 кВт энергіі каштуе 1330 рублёў, то энергію, выпрацаваную ветракамі, “Гроднаэнерга” набудзе за 1729 рублёў.

Гэта прываблівае прыватныя кампаніі і стымулюе задзейнічаць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі.

У рэгіёне плануюць пабудаваць ветракі