Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю праверыў вілейскую фабрыку дзвярэй “Лаза”.

І знайшоў шмат парушэнняў.

Знешні гандаль

Супрацоўнікі давалі няправільныя звесткі ў мытныя органы пра характар заключаных фабрыкай дамоў, а таксама відаў разліку.

Будаўніцтва

Фабрыка выкарыстоўвала цэх для даробкі сталярных вырабаў, адміністрацыйна-бытавое памяшканне, кацельню з пяццю катламі.

Але па дадзеных бухгалтарскага ўліку яны лічыліся ў незавершаным будаўніцтве.

Бухгалтарскі ўлік і статыстыка

Арэндаваныя 23 адзінкі абсталявання агульным коштам больш за 21 мільён рублёў былі не ўлічаныя.

Гэтаксама, як і будынак мехмайстэрні, камплектная трансфарматарная падстанцыя і агароджа на агульную суму 39 мільёнаў рублёў.

Недакладнасці былі таксама ў запаўненні формаў статыстычнай справаздачнасці аб фінансава-гаспадарчай дзей­насці фабрыкі.

Указаная няправільная колькасць работнікаў, стан разлікаў арганізацый, колькасць запасаў прадукцыі. Дзесьці яны былі завышаныя, дзесьці заніжаныя.

Парушэнні знайшлі і ў парадку абыходжання з адходамі на вытворчасці.

Штраф

За парушэнні “Лазу”  прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці далі штраф у памеры 26 мільёнаў рублёў.

Трох працаўнікоў таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 2 мільёны 80 тысяч рублёў.

Яшчэ дзевяць работнікаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Матэрыялы праверкі накіравалі ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі.

Па інфармацыі Маладзечанскага міжраённага камітэту дзяржкантролю.