Экспрэс-апытанне ў Маладзечне.

Эліна Мялешка, студэнтка:

– Можна адрозніць, але гэта такая рэдкасць сустрэць чалавека, які шчыра хоча дапамагчы. Цяпер дапамога ўспрымаецца, нібы яна мае нейкі падвох ці нешта чакаюць у адказ на яе.

Ганна Пятровіч, настаўніца:

– Адрозніць можна, але, на жаль, не адразу. Заўсёды сустракаюць па адзежы, а ўжо потым разбіраюцца, хто і што з сябе ўяўляе.

Іван Букрэеў, электрык:

– Так, відаць адразу па чалавеку, па яго паводзінах, погляду і ўвогуле па вачах. Махляр будзе, хутчэй за ўсё, неадчэпны і надакучлівы.

Вольга Вайцяшонак, акушэрка:

– З першага погляду я не адрозню добрага чалавека ад махляра. Для мяне яны ўсе адразу аднолькавыя. А вось падчас дапамогі ўжо будуць відаць і паводзіны, і стаўленне.

Эліна Ілаш, мастачка:

– Махляра адрозню адразу па паводзінах і голасе. Махляр будзе гаварыць сумніўнымі фразамі і ўвогуле будзе падазрона выглядаць.

Юры Янецкі, навучэнец:

– Не, на тое, каб адрозніць, трэба час. Махляры, як правіла, дапамагаюць, каб увайсці ў давер і зрабіць сваю махлярскую справу.

Ірына Цераш, паэтка:

– Я лічу, што адрозніць такога чалавека, вядома, можна, але не заўседы так проста. Людзі ёсць розныя, а некаторыя з іх вельмі добрыя псіхолагі, якія ведаюць, як увайсці ў давер да чалавека.

Маладзечна. Як вы паставіцеся да курсаў беларускай мовы?

Маладзечна. Якая мелодыя стаіць на званку ў вашым тэлефоне?