Каля 23 гадзін 27 красавіка трагедыя адбылася на аўтадарозе паблізу вёскі Швакшты. Аўтамашына наехала на 39-гадовую мясцовую жыхарку, якая знаходзілася на праезнай частцы з веласіпедам.

Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы.

Кіроўца з месца здарэння знік. Давялося ўводзіць план “Перахоп”.

Неўзабаве асобу кіроўцы ўстанавілі і яго затрымалі. Ім аказаўся 30-гадовы мужчына, які ехаў на фуры “Івека” ў напрамку Полацка.