У дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Надзея” на Вілейшчыне завяршыўся беларуска-германскі праект “Архітэктура без межаў”.

У ім удзельнічалі студэнты Беларускага нацыянальна-тэхнічнага ўніверсітэта і валанцёры з Германіі, сярод якіх былі архітэктары па ландшафтным дызайне.

Цягам тыдня ўдзельнікі праекта разам з супрацоўнікамі цэнтра стварылі гімнастычны гарадок на стадыёне. Там устанавілі вулічныя трэнажоры, брусы і перакладзіны. Таксама на тэрыторыі цэнтра ўстанавілі турнікі, даабсталявалі пясочніцу, а ў лесе ўладкавалі пляцоўку з вогнішчам і лавамі.