Пацяпленне прыйдзе ў Беларусь 7 мая.
Ноччу ў заходніх раёнах, днём на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы сіноптыкі чакаюць ад +1 да +6 градусаў, ва ўсходніх раёнах – замаразкі ад 0 да мінус 5.
Днём паветра прагрэецца да плюс 10–17 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах – да +18–20.
У чацвер стане яшчэ цяплей, а замаразкі спыняцца.
Днём чакаецца ад +14 да +20, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +22 градусаў. Кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі, днём у асобных раёнах – навальніцы.
У выхадныя дні, 9–11 мая, на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць цёплая, але напоўненая вільгаццю паветраная маса.
“Таму будзе цёпла, аднак без кароткачасовых дажджоў і навальніц не абыдзецца”, – адзначыў сіноптык.
З пятніцы па нядзелю месцамі па краіне будуць ісці кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туманы.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе +5–12 градусаў, днём чакаецца ад 18 да 24 цяпла, у асобных раёнах будзе +15–17 градусаў.